Рашэнне для прыёма грашовых ахвяраванняў на рахункі грамадскіх арганізацый праз банкаўскія карткі (метадам эквайрынгу).
Модуль у першую чаргу створаны для некамерцыйныя грамадскіх арганізацый, якія маюць грашовы рахунак і ўласны сайт ці старонку, якая ўтрымлівае інфармацыю пра арганізацыю.
Модуль падтрымлівае плацёжныя сістэмы:
- Visa
- Mastercard
- БелКарт
- Сэрвернае асяроддзе сумяшчальнае з Laravel версіі 5.4.*
- Старонка выкарыстоўвае пратакол HTTPS (для забеспячення бяспекі плацежных дадзенных).
- Запампоўваем у корань сайта змесціва архіва https://github.com/diglabby/doika_1.2/archive/master.zip
- Адкрываем {your_site}/install-doika.php
- Дзейнічаем згодна з інфармацыяй на экране
- Заходзім у рэпазіторый https://github.com/diglabby/doika_1.2.git і ствараем для сябе fork
- Дадаем змесціва fork рэпазіторыя ў корань вашага сайта з дапамогай git clone. Пераключаемся на branch, з якой плануем працаваць з дапамогай git checkout (напрыклад, git checkout dev)
- Імпартуем файл
doika.sql
у базу дадзеных. Можна выкарыстоўваць існуючую базу дадзенных ці стварыць новую спецыяльна для модуля - Рыхтуем канфіг файл. Для гэтага ў тэчцы doika ствараем копію файла
.env.example
і надаем яму імя.env
- Дадаем у файл
.env
свае дадзеныяDB_DATABASE={your_database}
DB_USERNAME={your_username}
DB_PASSWORD={your_password}
- Перш за ўсё неабходна залагініцца.
Адкрываем {your_site}/doika, дзе {your_site} адрас вашага сайта. Дадзенныя для ўвахода: e-mail адрэс
sample@sample.com
пароль123456
. Пасля ўвахода можна змяніць гэтыя дадзенныя на свае ў раздзеле "Канфігурацыя модуля" {your_site}/doika/show-configurations - Далей неабходна стварыць кампанію па збору сродкаў. Заходзім па адрасе {your_site}/doika/create. Запаўняем патрэбныя дадзеныя і захоўваем кампанію
- Вяртаемся на Галоўную {your_site}/doika/show-list, націскаем на неабходную кампанію для рэдагавання
- Капіруем змесціва поля Шорткод, устаўляем яго ў html-код ў тое месца сваей старонкі, дзе будзе адлюстроўвацца модуль
- Завяршальны крок. Падключаем бібліятэку модуля. На старонцы з модулем у html-кодзе ў блоку неабходна размясціць
<script src="client-side/doika-loader.js"></script>
. Захоўваем файл. - Ідзем на {your_site} праз браўзер, знаходзім старонку, дзе ўсталяваны модуль і перагружаем яе кантрольна CTRL+SHIFT+R
- Модуль гатовы для выкарыстання.
- Каб пераключыцца ў тэставы рэжым заходзім на старонку канфігурацыі {your_site}/doika/show-configurations і адзначаем "Падключыць тэставыя плацяжы". Захоўваем змены.
Гэта жа можна зрабіць з дапамогай mysql каманды
UPDATE doika_configurations SET configuration_value='1' WHERE configuration_name='is_test';
Каб выйсці з тэставага рэжыму трэба ўстанавіць замест "1" любое іншае значэнне, напрыклад "0" - Заходзім на старонку канфігурацыі {your_site}/doika/show-configurations і правяраем ці запаўнены тэставымі дадзеннымі наступныя ячэйкі IdMarket=363 KeyMarket=4f585d2709776e53d080f36872fd1b63b700733e7624dfcadd057296daa37df6. Калі Вы ўжо маеце свае асабістыя дадзенныя IdMarket і KeyMarket (Secret Key), калі ласка, выкарыстоўвайце іх.
- Вяртаемся на старонку з модулем і спрабуем зрабіць тэставы плацеж, выкарыстоўваючы наступныя дадзеныя:
нумар карты
4200000000000000
перадае паведамленне аб паспяховым плацяжу, нумар карты4005550000000019
перадае паведамленне ад адхіленні плацяжу банкам, любы іншы нумар карты перадае паведамленне аб тэхнічным збоі.
Выкарыстоўваем наступныя ліцэнзіі:
- GNU GPL 3.0 - для напісанага ў праекце кода.
- Creative Commons Attribution Share-Alike - для ўсяго кантэнта ў тым ліку выяваў, тэхнічнай дакументацыі.
Прадукт распаўсюджваецца "як ёсць". Гэта значыць, любыя мадыфікацыі вы робіце самастойна або дамаўляецеся з камандай распрацоўшчыкаў на пэўны кошт (falanster.by@gmail.com).
- Дакументацыя для распрацоўшчыкаў на wiki https://github.com/diglabby/doika_1.2/wiki
- Працэсінгавая сістэма BePaid https://docs.bepaid.by/ru/introduction